Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам
Пра падрыхтоўку сустрэчы паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Рыхтуецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Пра яе падрыхтоўку РИА Новости паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
„Тэрміны паведамім своечасова. Сустрэча рыхтуецца”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля выданню.
Нагадаем, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся 14 верасня мінулага года ў Сочы. У гэтым годзе яны гутарылі па тэлефоне 20 студзеня.
Фота: ТАСС