Беларусы Батумі супраць вайны ва Украіне
Падчас вялікага мітынгу прадстаўнікі беларусаў, што жывуць у Аджарыі, выступілі з заявай.
На батумскай Плошчы Еўропы адбылася вялікая акцыя супраць вайны ва Украіне.
Падчас мітынгу прадстаўнікі беларусаў, што жывуць у Аджарыі, выступілі з заявай:
-Беларусь знаходзіцца пад уладай Лукашэнкі. У гэтую нядзелю ў Менску ва ўмовах неверагоднага ціску сабраўся мітынг у падтрымку Украіны і супраць вайны, які разагналі. Беларусы ўсяго свету сабраліся на акцыі ў падтрымку Украіны. Мы былі вымушаныя раз’ехацца па ўсім свеце. І зараз усе беларусы свету і большая частка беларусаў, якія знаходзяцца ў нашай краіне, падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе супраць пуцінскіх акупантаў.
На мітынгу таксама гучалі выступы мясцовых актывістаў, прадстаўнікоў украінскай і казахскай дыяспары. Пасля акцыі актывісты прайшліся па цэнтральных вуліцах Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя