ЗША выдзеляць Украіне дадаткова $500 мільёнаў
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 30 сакавіка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гутарка працягвалася амаль гадзіну: абмяркоўваліся, у прыватнасьці, перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія адбыліся 29 сакавіка ў Стамбуле.