Зяленскі: Нават калі вы зруйнуеце ўсе нашыя саборы, вы не зламаеце нашай шчырай веры
Кіеў абараняецца, чарговыя ракетныя ўдары не змяняюць сітуацыю”, - заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім новым звароце да грамадзян.
“Вораг не мае поспеху… Яны прыгнечаныя і прырэчаныя.
Кіеў абараняецца, чарговыя ракетныя ўдары не змяняюць сітуацыю”, – заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім новым звароце да грамадзян:
– Праз Расею знішчаны Успенскі Сабор у Харкаве, святое месца цяпер знішчана вайной. Яны не баяцца нават гэтага. Карыстаюцца тым, што Бог не дае маментальнага пакарання, але ён усё бачыць, і адказвае. Адказвае так, што вам не схавацца. Няма такога бункера, каб перажыць адказ ад Бога. А Сабор мы дакладна аднавім, каб аніводнага следу вайны там не засталося. Нават калі вы зруйнуеце ўсе нашыя украінскія саборы, вы не зламаеце нашай шчырай веры ва Украіну і ў Бога!
“Бог усё бачыць і ўрэшце адрэагуе… так, што вам не будзе дзе схавацца”, – дадаў Зяленскі, звяртаючыся да агрэсараў.
Беларускае Радыё Рацыя