«Беларускі спорт спыняе існаваньне». Што будзе зь беларускімі спартоўцамі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне расейскія і беларускія спартоўцы аказаліся перад новым выклікам, зь якім раней не сутыкаліся. Многія міжнародныя фэдэрацыі адмаўляюць атлетам з гэтых краін у выступленьні на міжнародных спаборніцтвах.