«За гэтыя дні ўсе пасьпелі стаць гатовымі да сьмерці». Занатоўкі зь лініі фронту літаратара Сяргея Прылуцкага
Беларускі празаік і паэт Сяргей Прылуцкі з жонкай і сынам жывуць у Бучы каля Кіева, у мясцовасьці, дзе ў апошнія дні ішлі крывавыя баі ўкраінскіх войскаў з расейскімі захопнікамі. Ён прыслаў Свабодзе трэцюю частку сваіх нататак пра тое, што адбывалася на гэтай лініі агню цягам апошніх дзён.