Джордж Сорас: «Напад Расеі на Ўкраіну стаў пачаткам трэцяй сусьветнай вайны»
Вядомы фінансіст і філянтроп Джордж Сорас мяркуе, што лідэр КНР Сі Цзіньпін даў карт-блянш Пуціну на ўварваньне ва Ўкраіну, і што гэта «стала пачаткам трэцяй сусьветнай вайны, якая патэнцыйна можа зьнішчыць нашую цывілізацыю».