«Аказваць дапамогу на вайне лепей сваім, чым ворагам», – каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці
![«Аказваць дапамогу на вайне лепей сваім, чым ворагам», – каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці](https://gdb.rferl.org/a12386ad-29c2-46ac-97fe-2a93bd485408_w800_h450.jpg)
Гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці расказала ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як беларускія мэдыкі дапамагаюць украінцам у вайне – працуюць у зоне баявых дзеяньняў, у шпіталях, валянтэраць, даюць бясплатныя кансультацыі. Размова ішла таксама і пра новых пацыентаў у мэдыкаў у Беларусі – параненых расейскіх вайскоўцаў і параненых імі ўкраінцаў, якіх прывозяць у беларускія шпіталі.