У літоўскіх крамах раскупляюць соль, мясныя і рыбныя кансервы
Пасля таго як Расея напала на Украіну, жыхары Літвы робяць сабе запасы.
Пасля таго як Расея напала на Украіну, у літоўскіх крамах раскупляюць не толькі соль, але мясныя і рыбныя кансервы, паведамляе delfi.lt. Жыхары робяць сабе запасы.
У некаторых буйных крамах продажы кансерваў выраслі ў некалькі разоў, прылаўкі часта пустуюць, хоць гандляры імкнуцца іх запаўняць. Работнікі магазінаў запэўніваюць, што тавары на складах ёсць.
З дэфіцытам мясных кансерваў сутыкнуліся і панявежскія фермеры, якія хацелі купіць іх у магазінах, каб паслаць ва Украіну.
Саюз фермераў у Кедайняйскім раёне арганізаваў лагістычны цэнтр, дзе збірае неабходныя для адпраўкі ва Украіну прадукты.
Літоўскія фермеры настроены на аказанне доўгатэрміновай дапамогі ўкраінскай арганізацыі земляробаў. „Вораг атакуе вытворчыя кампаніі, кампаніі па перапрацоўцы, напрыклад – птушнікі, свінафермы, як стратэгічныя аб’екты. Гэта значыць, што знішчаюць тыя аб’екты, якія вырабляюць ежу”, – адзначаюць яны.
Фота: delfi.lt