ААН пра ахвяраў вайны: 636 загінулых мірных жыхароў і 1125 параненых. Сьмерці ў Ізюме, Марыюпалі і Валнавасе яшчэ ня ўключаныя ў статыстыку
Паводле зьвестак Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, ва Ўкраіне з пачатку шырокамаштабнага расейскага ўварваньня загінулі ня менш за 636 чалавек, а 1125 атрымалі раненьні. Гэта інфармацыя адносіцца да часавага пэрыяду ад 24 лютага да поўначы 13 сакавіка.