Паўлюк Быкоўскі: Адзінкавая падзея ўсё ж такі не ёсць сведчаннем тэндэнцыі
Госць Рацыі – палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі.
РР: Як вы думаеце, пачаўся нейкі працэс у расейскіх медыя і журналісты пачалі выступаць супраць вайны, і Марына Аўсяннікава стала такім знакам?
Паўлюк Быкоўскі: Я б сказаў, што адзінкавая падзея ўсё ж такі не ёсць сведчаннем тэндэнцыі. Пакуль што акрамя Марыны Аўсяннікавай ніхто іншы не зрабіў падобнага на расейскім тэлебачанні. Іншае пытанне, што ў тэлеграм-каналах калегі паведамляюць пра тое, што ёсць звальненні, людзі сыходзяць з працы, і ёсць знакавыя фігуры, якія быццам бы сыходзяць. Гэтая інфармацыя зараз можа быць і фэйкавай і праўдзівай. Бо так хутка яе праверыць даволі складана. Кажуць, што здымаюцца пэўныя перадачы, якія маглі ўтрымліваць нелаяльны кантэнт. Але ўсё ж такі я б параіў пачакаць, каб пабачыць, ці сапраўды гэта ўсё адбываецца. Мы проста эмацыйна рэагуем на нейкія чуткі.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя