З СІЗА выйшлі яшчэ тры фігуранты справы TUT.by
Гэта галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.
Выйшлі з СІЗА яшчэ тры фігуранты справы TUT.by, паведамляюць праваабаронцы.
Гэта галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.
Нагадаем, на мінулым тыдні з СІЗА выйшлі намеснік галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад.
У верасні мінулага года на волю выйшаў таксама гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, а ў студзені студзеня з-пад хатняга арышту вызвалілі ўдаву заснавальніка TUT.by Юлію Чарняўскую.
За кратамі застаюцца Людміла Чэкіна, Ала Лапатка, Дар’я Данілава, Марына Золатава, Алена Талкачова. Ірына Касцючэнка і Кацярына Ткачэнка знаходзяцца пад хатнім арыштам.