Хрэнін, Гулевіч, Дзенісенка: хто ў Мінабароны дапусьціў уцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне
Ужо больш за тры тыдні працягваецца вайна ва Ўкраіне. Доказаў таго, што беларускія вайскоўцы бяруць удзел у расейскай агрэсіі, няма. Аднак Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для ўдараў ракетамі па Ўкраіне, а таксама для ўварваньня на тэрыторыю паўднёвай суседкі.