Байдэн папярэдзіў Сі аб наступствах, калі Кітай падтрымае Расею
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас сёньняшніх перамоваў са старшынём КНР Сі Цьзіньпінам заявіў, што Кітай сутыкнецца з наступствамі ня толькі з боку Злучаных Штатаў, але і ад усяго сьвету, калі Пэкін прапануе матэрыяльную падтрымку Расеі ў вайне ва Ўкраіне.