Украіна заявіла, што ў палон узялі ня менш за 562 расейскіх вайскоўцаў. Многія ня хочуць вяртацца ў Расею
Улады Ўкраіны афіцыйна сьцьвярджаюць, што ў палоне ў краіне зараз знаходзяцца не менш за 562 расейскіх вайскоўцаў. Гэтую колькасьць назвала 19 сакавіка віцэ-прэм’ер Ірына Верашчук. Паводле яе слоў, «да ўсіх палонных адносяцца ў адпаведнасьці з міжнародным гуманітарным правам».