16 гадоў таму паўстала Плошча Каліноўскага ў Менску
Паводле Вячаслава Сіўчыка, без Плошчы Каліноўскага 2006 году не было б і рэвалюцыйнага 2020 году.
20 сакавіка 2022 года споўнілася 16 гадоў пасля Плошчы Каліноўскага ў Менску, калі намётавы гарадок выстаяў амаль тыдзень у жорсткім супрацьстаянні з дыктатурай Лукашэнкі і яго хаўруснікамі, якія ў чарговы раз сфальшавалі выбары.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/Ploshcza-620x400.jpg)
Гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык – непасрэдны арганізатар Плошчы 2006:
– У неверагодна цяжкіх умовах была арганізаваная Плошча Кастуся Каліноўскага. Гэта быў сапраўды беларускі нацыянальны чын, які, між іншым, нарадзіў «Белсат», цалкам беларускамоўны тэлеканал. Гэта вынік Плошчы Каліноўскага. Які нарадзіў стыпендыяльную навучальную праграму Каліноўскага ў Польшчы. Які нарадзіў іншыя ўрадавыя праграмы ў розных краінах Еўразвязу ў падтрымку Беларусі.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, без Плошчы Каліноўскага 2006 году не было б і 2020 году з буйнымі акцыямі пратэсту, падчас якіх шырока выкарыстоўвалася нацыянальная сімволіка.
Беларускае Радыё Рацыя