Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Март
2022

Агляд прэсы: дагадзіць аднаму

0

Лукашэнка ізноў хваліць Пуціна. Па ўсёй Беларусі чутны рост страху перад вайной пасля некалькіх выбухаў. Нарвегія выдзеліць дадатковыя грошы на абарону ад «непрадказальнай» Расеі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Дыктатар Беларусі выказаўся ў захапленні да свайго прыяцеля Уладзіміра Пуціна, заявіўшы, што расейскі лідар знаходзіцца ў «лепшай форме, чым калі-небудзь», нягледзячы на паведамленні, што ён знаходзіцца ў паніжаным псіхічным стане. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS, на фоне працяглага ўварвання Расеі ва Украіну, намаляваў ліслівую карціну свайго саюзніка», – піша амерыканская газета New York Post.

«Мы з ім не толькі сустракаліся як кіраўнікі дзяржаў, мы сябруем», — кажа Лукашэнка. Армія Пуціна выкарыстоўвае Беларусь як плацдарм для паўночнага наземнага ўварвання ва Украіну, пакуль войскі перасеклі расейскую мяжу на ўсходзе краіны. Лукашэнка адхіліў сцвярджэнні аб тым, што Пуцін зрабіў сур’ёзны пралік, спрабуючы акупаваць Украіну, паколькі расейскія войскі нясуць вялікія страты і па-ранейшаму сутыкаюцца з моцным супраціўленнем больш за тры тыдні пасля ўварвання. Лукашэнка, які называе сябе «апошнім дыктатарам Еўропы», таксама назваў распад Савецкага Саюза «трагедыяй» і сказаў, што Украіна, былая савецкая тэрыторыя, з’яўляецца «неад’емнай часткай» Расеі», – паведамляе амерыканскае выданне.

***

«Пасля некалькіх выбухаў у Беларусі 16 сакавіка ўзмацніліся асцярогі, што Беларусь і Расея рыхтуюць «аперацыю пад фальшывы сцяг», якая можа ўцягнуць беларускія войскі ў вайну з Украінай. Падтрымка Беларуссю вайны Расеі ўзмацніла ўвагу заходніх лідараў на Лукашэнку, але і іх падтрымку беларускай апазіцыі. У той час як Лукашэнка ізаляваў сябе як эканамічна, так і дыпламатычна на працягу апошніх двух гадоў, беларуская апазіцыя ў апошні час атрымлівае яшчэ большую падтрымку з боку міжнароднай супольнасці», – падкрэслівае еўрапескае выданне і адзначае, што палова дзяржаўнага доўгу Беларусі належыць Расеі, і таму краіна залежыць ад яе рэфінансавання і рэструктурызацыі яе доўгу, паколькі ў гэтым годзе надыходзяць вялікія выплаты.

«16 сакавіка ў некалькіх рэгіёнах Беларусі прагучалі моцныя выбухі. На мінулым тыдні крыніцы ўкраінскай выведкі заявілі, што Расея мае намер бамбаваць Беларусь і абвінаваціць у гэтым Украіну, каб у беларускага рэжыму была законная падстава для пераводу войскаў ва Украіну. Магчыма, сам беларускі рэжым не ведае дакладна, што адбываецца. Хутчэй за ўсё, Лукашэнка спрабуе перастрахавацца, супярэчыць самому сабе, узмацняючы сваю ваенную рыторыку, а таксама ўвесь час паўтараючы, што Беларусь не ўступіць у вайну. Украінскія крыніцы сцвярджаюць, што беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўступаць у вайну Расеі супраць Украіны. Беларускія мужчыны ва ўзросце ад 18 да 60 апошнім часам масава ўцякаюць з краіны, баючыся прызыву ў войска. Нават калі беларускія войскі не пачынаюць рэвалюцыю супраць сваіх камандзіраў, іх баявы дух наўрад ці высокі. Пасля фальшывых прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе Лукашэнка страціў увесь свой аўтарытэт у міжнароднай супольнасці, і яго падтрымліваюць толькі Расея і ў пэўнай ступені Кітай. Як заявіла беларуская апазіцыя: ад таго, што адбываецца ва Украіне, залежыць лёс Беларусі. Гэта яшчэ больш дакладна адносна таго, што адбываецца ў Расеі. Калі Пуцін прайграе вайну і будзе зменены, Лукашэнка таксама будзе зрынуты», – падсумоўвае еўрапейскае выданне.

***

Улады Нарвегіі вырашылі выдзеліць дадатковыя сродкі на ўмацаванне абароны краіны. Французская газета Le Figaro прыводзіць словы міністра абароны Нарвегіі, які лічыць, што суседняя Расея стала менш прадказальнай і больш небяспечнай.

«Сёлета дадатковыя 3 млрд. крон (€308 млн.) будуць накіраваныя на ўмацаванне ваеннай прысутнасці за Паўночным палярным кругам ля расейскіх межаў. Хоць напад Расеі на Нарвегію малаверагодны, трэба ўсвядоміць, што сусед на ўсходзе стаў больш небяспечным і менш прадказальным. Таму на выдзеленую суму Нарвегія будзе нарошчваць ваенна-марскую прысутнасць на поўначы, актывізуе вучэнні дзейнага войска і рэзервовага складу, павялічыць запасы боепрыпасаў, паліва і іншага важнага рыштунку, палепшыць пляцоўкі для прыёму сіл краін-саюзнікаў і ўмацуе сілы кібербяспекі і выведкі. Цяпер Нарвегія праводзіць маштабныя ваенна-марскія, паветраныя і наземныя вучэнні пры ўдзеле каля 30 тыс. салдат з 27 краін, членаў і партнёраў НАТО ва ўмовах моцнага холаду», – адзначае французскае выданне.

***

Галоўныя пытанні вайны – патрабаванне Расеі аб нейтралітэце Украіны і неразмяшчэнні на яе тэрыторыі заходніх ваенных баз і ўзбраенняў, а таксама патрабаванні Украіны аб вывадзе расейскіх войскаў. Еўрапейская прэса абмяркоўвае шансы на поспех перамоваў між бакамі. Як адзначае аўстрыйская газета Salzburger Nachrichten, пуцінская стратэгія аказалася пахаванай пад абломкамі і заваламі гэтай вайны.

«Што яшчэ можна было б лічыць “перамогай” з гледзішча Пуціна? Варыянт акупацыі Украіны расейскі прэзідэнт выключыў. Ды і развіццё падзей ва Украіне ясна сведчыць аб тым, што гэта наўрад ці адбудзецца. Маскоўскіх намеснікаў чакала б тое, што зараз можна назіраць у Херсоне – адзіным буйным горадзе, які расейскім войскам удалося паставіць пад свой кантроль. Штодня, з самага пачатку акупацыі, тысячы жыхароў горада выходзяць на пратэсты, супрацьстаючы салдатам арміі захопніка. Калі ўзяць усё гэта разам, і дадаць да гэтага эфект ад заходніх санкцый на расейскую эканоміку, то шмат што кажа на карысць таго, што будзе абраны шлях перамоваў», – піша аўстрыйскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

На фестивале «День молодежи» пройдет конкурс короткометражного кино


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: врачи из Москвы направлены для помощи пострадавшим в Севастополе



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певица

Певица Дженнифер Лопес готова развестись с Аффлеком из-за его скверного характера




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Лето в Москве»: необычные спортивные занятия проведут для горожан 23 июня

В Кузьминках обустраивают пространство для отдыха и занятий спортом

Навка: во время болезни Заворотнюк возили по Москве только в парандже


Уимблдон

Даниил Медведев представил форму, в которой выступит на Уимблдоне



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Новый релиз DomNi & GOR - Прости или отпусти



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России