Пяць машын хуткай дапамогі з медыкаментамі адправіліся ва Украіну з Нідэрландаў
Іх набылі за сродкі, сабраныя пры ўдзеле беларускай дыяспары Нідэрландаў.
5 машын хуткай дапамогі з медыкаментамі і іншай гуманітарнай дапамогай адправіліся ва Украіну за сродкі, сабраныя пры ўдзеле беларускай дыяспары Нідэрландаў.
Праграміст з Гомеля Зміцер Жалезнічэнка быў сярод ініцыятараў дабрачыннай акцыі:
– Першы тыдзень у мяне быў такі шок, я проста сядзеў і чытаў навіны, не мог спаць і не мог адарвацца ад гэтага. Думаю, што шмат хто так рабіў. А пасля прыйшло разуменне, што мы, беларусы, проста не можам на гэта ўсё глядзець збоку, таму што ў тым, што адбываецца, ёсць і частка нашай віны. Думаю, што любы чалавек павінен нешта рабіць з гэтым. Праз адзін чат мы вырашылі, што някепска было б сабраць грошы на хуткую дапамогу.
Прадстаўнікі беларускай абшчыны Нідэрландаў намераныя і надалей аказваць падтрымку ўкраінскім медыкам.
Беларускае Радыё Рацыя