Украінцы папярэджваць беларускіх маці пра недапушчальнасць удзелу іх сыноў у вайне на баку РФ
Апошнім часам, на фоне таго, як слабеюць сілы расейскай арміі, вельмі шмат гаворыцца аб магчымым удзеле беларускіх вайскоўцаў у расейска-украінскай вайне.
Жыхары Украіны як тыя, хто адтуль часова выехаў, так і тыя, хто працягвае там заставацца, настойліва папярэджваюць беларускіх маці аб няўдзеле іх сыноў у расейска-ўкраінскай вайне на баку агрэсара. Бо ў такім разе разлічваць на літасць ад тых украінцаў, якія ў складаных умовах бароняць сваю Радзіму, спадзяванняў мала.
Пра гэта на сустрэчы з бежанцамі з Украіны у Беластоку гаварыла жыхарка Харкава, спадарыня Ларыса:
-Хлопцы, якіх у палон бяруць, гэта проста неабстраляныя падлеткі. Таму трэба, каб усе маці Беларусі і Расеі разумелі, што іхныя дзеці – гэта проста гарматнае мяса. Яны ўсё роўна пасля будуць каяцца. Няхай яны зробяць выбар, але да нас яны няхай нават не думаюць ісці. Таму што іх там проста заб’юць. Нашыя хлопцы не спыняцца ні перад чым, яны настолькі цвёрда стаяць на сваёй зямлі, бо яны бароняць сваю зямлю.
Апошнім часам, на фоне таго, як слабеюць сілы расейскай арміі, вельмі шмат гаворыцца аб магчымым удзеле беларускіх вайскоўцаў у расейска-украінскай вайне. Адначасова з тым па звестках розных апытанняў, колькасць беларускіх вайскоўцаў, гатовых выступіць на баку Расеі, становіцца ўсё меньшай і меньшай. А маральна-баявы дух асабовага склада арміі пакідае жадаць лепшага.
Беларускае Радыё Рацыя