У Кіеве пад абстрэлам загінула журналістка The Insider
The Insider паведаміла, што журналістка загінула пры выкананні рэдакцыйнага задання - здымала разбураныя будынкі горада пасля абстрэлаў расейскімі войскамі.
У Кіеве загінула журналістка The Insider Аксана Бауліна. Выданне паведамляе, што яна загінула пры выкананні рэдакцыйнага задання – здымала разбураныя будынкі горада пасля абстрэлаў расейскімі войскамі.
Разам з Аксанай Баулінай загінуў яшчэ адзін чалавек, яшчэ двое, якія былі з імі – параненыя.
Да прыходу ў The Insider журналістка працавала ў расейскім «Фондзе барацьбы з карупцыяй». Пасля занясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх, яна змушаная была з’ехаць з краіны. Ва Украіне яна паспела падрыхтаваць некалькі рэпартажаў з Кіева і Львова.
Сярод іншага Аксана Бауліна супрацоўнічала з рускамоўнай рэдакцыяй «Белсата».