«Жанчыны з парасонамі» зняпраўдзілі інфармацыю пра сваё затрыманне
Раней на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя аб затрыманні пяці «жанчын з парасонамі».
Дзяўчаты, якія рэгулярна ладзяць пратэсныя шэсці ў Менску, у парадку. Актывісткі лічаць, што сілавікі «хапаюць выпадковых людзей, каб замазаць вочы начальству, і нават робяць пастановачныя відэа для справаздачаў».
Раней на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя аб затрыманні пяці «жанчын з парасонамі». ПЦ «Вясна» вядома, што сярод затрыманых сёстры Наталля і Галіна Сінілевіч, Вольга Калашнікава, Таццяна Ціханава.
На апублікаваных відэа бачна, што сілавікі ў поўным абмундзіраванні ўрываюцца да дзвюх жанчын у кватэру, пры гэтым, адна з іх яшчэ знаходзілася ў ложку.
Паводле „Свободы”