У Гародні ў закрытым рэжыме судзяць Соф’ю Сапега
Суддзя задаволіў хадайніцтва пракурора праводзіць пасяджэнні ў закрытым рэжыме.
Гарадзенскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы расейскай грамадзянкі Соф’і Сапега – паведамляе ПЦ “Вясна”. Суддзя задаволіў хадайніцтва пракурора праводзіць пасяджэнні ў закрытым рэжыме.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/e7455ef34e076a6ac8d496721e75e86f-745x400.jpg)
Соф’ю Сапега абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкулу 130 КК Беларусі (распальванне варожасці) і шэрагу менш цяжкіх артыкулаў. Яе вінавацяць, сярод іншага, у адміністраванні тэлеграм-каналу “Чорная кніга Беларусі”, які публікуе асабістыя звесткі сілавікоў, і які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Дзяўчыну арыштавалі летась у траўні разам з блогерам Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі самалёта рэйсу Афіны-Вільня ў Менску.