У Хэрсонскай вобласьці выкралі мясцовага дэпутата
У акупаваным горадзе Генічаск у Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны расейцы выкралі дэпутата мясцовага гарсавета ад партыі «Слуга народа» Аляксея Канавалава. Пра гэта паведаміў першы намесьнік кіраўніка Хэрсонскай абласной рады Юры Сабалеўскі.