Нямецкі міністар: Краіны «Вялікай сямёркі» ня будуць плаціць за расейскі газ у рублях
Краіны «Вялікай сямёркі» (G7) ня маюць намеру задавальняць патрабаваньне Расеі аб аплаце паставак расейскага газу ў рублях. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Нямеччыны Робэрт Габэк.