Прэзентацыя кніг па гісторыі беларускай філасофіі ў Менску
30 сакавіка Інстытут філасофіі НАН Беларусі ладзіць прэзентацыю новых выданняў, прысвечаных гісторыі філасофскай думкі Беларусі.
30 сакавіка Інстытут філасофіі НАН Беларусі і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ ладзяць прэзентацыю новых выданняў, прысвечаных гісторыі філасофскай думкі Беларусі, — манаграфіі «Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія» і другога тома «Анталогіі філасофскай думкі Беларусі».
Дата: 30 сакавіка
Час: 18.00
Месца: факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ (аўд. 528), вул. Кальварыйская, 9, Менск
Запрашаюць даследчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца інтэлектуальнай культурай Беларусі.
Для тых, хто не зможа прыйсці, будзе весціся трансляцыя ў Zoom па спасылцы.
Рэгістрацыя на ўдзел па спасылцы.