Дарадца ўкраінскага прэзыдэнта: Мы ня хочам уцягваць Беларусь у вайну супраць Украіны
Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч сказаў у інтэрвію BBC, што Ўкраіна пазьбягае наносіць удары па расейскіх войсках на тэрыторыі Беларусі, паколькі гэта павялічыла б імавернасьць уступленьня беларускай арміі ў вайну.