Расея адназначна ўспрымаецца ўкраінскім грамадзтвам як бок, які стратэгічна прайграў, — украінскі палітоляг
![Расея адназначна ўспрымаецца ўкраінскім грамадзтвам як бок, які стратэгічна прайграў, — украінскі палітоляг](https://gdb.rferl.org/59AE8969-FF4A-427B-8E32-B9CE416C5AF4_cx0_cy4_cw0_w800_h450.jpg)
Украінскі палітоляг Алег Саакян аналізуе апублікаваны праект мірнага пагадненьня паміж Расеяй і Ўкраінай, заяўляючы, што ён будзе аднолькава не задавальняць абодва бакі, адказвае на пытаньне, ці гатовае ўкраінскае грамадзтва да міру з Расеяй, і расказвае пра расчараванасьць украінцаў Захадам.