Алесь Макаеў: Зараз ідзе змаганне людзей з нелюдзямі, ідзе сусветная вайна
Былы беларускі прадпрымальнік, сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў, які апошнія 6 гадоў жыў і працаваў у Польшчы, стаў добраахвотнікам батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Ён лічыць, што абараняе не толькі Украіну, але і Беларусь, кажа Алесь Макаеў:
– Дапамагчы ўкраінскаму народу ў змаганні з кацапамі, з маскалямі. Са знішчэннем тае Імперыі і вучэнні беларусаў. Бо сапраўды, людзі павінны застацца людзьмі. Зараз ідзе змаганне людзей з нелюдзямі, ідзе сусветная вайна. Бо бачым, што ўвесь свет падняўся супраць нелюдзей. Таму я бачу шанец і ў Беларусі і ў Украіны.
Цалкам размова:
Беларускі батальён Каліноўскага быў сфарміраваны ў сакавіку 2022 года. На дадзены момант вядома пра трох загінулых беларусах. 26 сакавіка МУС Беларусі заявіла, што ўдзельнікаў батальёна ў Беларусі чакае крымінальная адказнасць.
Беларуская Радыё Рацыя