Леанід Спаткай пра новы сімвал расейскага пратэсту
Супраціўнікі пуцінскага злачыннага рэжыму ў Расеі выкарыстоўваюць у якасці сімвала пратэсту бела-блакітна-белы сцяг. Ці мае ён пад сабой гістарычную глебу?
Супраціўнікі пуцінскага злачыннага рэжыму ў Расеі выкарыстоўваюць як сімвал пратэсту бела-блакітна-белы сцяг. Ці мае ён пад сабой гістарычную глебу?
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/12/46499324_2482274075148453_2643324050226544640_o-833x400.jpg)
Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:
– Ёсць такія дадзеныя, што менавіта вось бела-блакітна-белы быў адным з сімвалаў Вялікага Ноўгарада – гандлёвым знакам гэтых караблёў, на якіх наўгародцы вандравалі па Балтыйскім моры. І таму менавіта вось гэты вось сцяг – бела-блакітна-белы, быў абраны, будзем казаць, супраціўнікамі цяперашняй улады Расеі як сімвал вольнасці, бо Наўгародская рэспубліка была, хоць і феадальнай, але ж была рэспублікай, а не манархіяй.
Яшчэ адно тлумачэнне даюць самі расейскія пратэстоўцы: яны сцвярджаюць, што ніжняя паласа бела-блакітна-чырвонага афіцыйнага трыкалора сімвалізуе пралітую Расеяй бязвінную кроў, і ад яе трэба адмовіцца.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя