У Менску міліцыянты затрымалі ўдзельніцу Pussy Riot і прымусілі яе запісаць ролік у падтрымку Лукашэнкі
У Менску супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі затрымалі ўдзельніцу Pussy Riot Рыту Флорэс і прымусілі яе запісаць ролік у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта сама Флорэс распавяла «Медыязоне».