Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2022

Агляд прэсы: вядомая схема

0

На відэа бачна, што Пуцін «нястрымна сутаргаецца» падчас сустрэчы з Лукашэнкам. Газпрам перакрыў кран Сафіі і Варшаве. Выбухі ў Прыднястроўі: што рушыць услед цяпер?

Artykuł Агляд прэсы: вядомая схема pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

На відэа бачна, што Пуцін «нястрымна сутаргаецца» падчас сустрэчы з Лукашэнкам. Газпрам перакрыў кран Сафіі і Варшаве. Выбухі ў Прыднястроўі: што рушыць услед цяпер? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Дадатковыя пытанні ўзнікаюць у сувязі са здароўем Уладзіміра Пуціна пасля таго, як з’явіліся нядаўнія кадры, на якіх відаць, як прэзідэнт Расеі пакутуе ад «некантраляванага сутаргавага руху», – адсочвае сітуацыю брытанскае выданне Dailymail.

„На кадрах з нядаўняй сустрэчы ў Крамлі расейскі лідар выглядае «няўпэўненым і рассеяным», і відаць, што ён робіць бязладныя рухі рукамі.

Калі ён ідзе да беларускага прэзідэнта і саюзніка ва ўкраінскай вайне, Пуцін здаецца няўпэўненым, ходзіць жорстка і робіць дзіўныя рухі рукамі, якія, па чутках, з’яўляюцца сутаргамі рук. Эксперты раней меркавалі, што ён праходзіць лячэнне стэроідамі. Іншыя меркавалі, што ў яго могуць быць прыкметы хваробы Паркінсана. Таксама эксперты адзначаюць, як моцна Пуцін трымаўся за стол на важнай сустрэчы з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу, нібыта, каб не дрыжаць. Згорблены і выглядаючы «распухлым» у твары, Пуцін быў заўважаны ў відэа насупраць Шайгу, дзе ён сцвярджаў, што Расея «вызваліла» акружаны Марыупаль і загадаў спыніць атаку на апошні ўкраінскі апорны пункт у горадзе. Некаторыя паведамленні сведчаць аб тым, што ён, магчыма, ачуняў пасля сардэчнага прыступу. Крэмль па-ранейшаму адмаўляе, што Уладзімір Пуцін пакутуе ад дрэннага здароўя», – падкрэслівае брытанскае выданне.

Расейскі дзяржаўны канцэрн „Газпром” аб’явіў аб спыненні паставак газу Балгарыі і Польшчы. Урады абедзвюх краін адмовіліся выконваць патрабаванне Масквы аб аплаце газу ў рублях, спаслаўшыся на тое, што ў заключаных з Расеяй кантрактах у якасці плацежнага сродку быў указаны даляр ЗША. Польская газавая кампанія PGNiG заявіла аб парушэнні кантракта. Уся справа ў тым, хто і ў якой ступені падсеў на расейскі газ, – адзначае еўрапейская прэса.

«Калі Расея вырашыць спыніць пастаўкі ў Еўропу нафты ці газу, то Венгрыя апынецца ў той жа сітуацыі, што і іншыя краіны», – адзначае венгерская газета Népszava.

«Сцэнары, якія пакуль што ўкараніліся ў грамадскай свядомасці, разглядаюць толькі той выпадак, калі пастаўка спыненая «з боку прыбыцця», – гэта значыць у выніку ўвядзення эмбарга. Аднак калі газ дастаўляецца па трубаправодзе, вы не можаце падпісаць кожную яго малекулу, каб газ дайшоў да вызначанага адрасата, але не патрапіў да іншых. Калі трубаправод будзе перакрыты, то нават такая цудоўная, здавалася б, дамова, якую мы падпісалі з Расеяй, апынецца нікчэмнай паперкай. Справа ў тым, што ў якасці сяброўскай узнагароды мы атрымаем роўна тое ж, што і ўсе іншыя краіны ў якасці пакарання: нуль без палачкі», – папярэджвае венгерскае выданне.

Серыя выбухаў у непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, размешчанай паміж Рэспублікай Малдова і Украінай, выклікалі асцярогі, што вайна ва Украіне можа перакінуцца і на гэтую тэрыторыю. У панядзелак быў абстраляны ўрадавы будынак у Ціраспалі, а ў аўторак – падарваны дзве радыёмачты. З 1992 года Прыднястроўе знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў. Мяжа праходзіць прыкладна за 40 кіламетраў ад украінскага партовага горада Адэса. Прэса занепакоена.

«Расейскія войскі неабходна спыніць прама зараз», – заклікае ітяльянская газета La Stampa.

«Загадкавыя выбухі ў Прыднястроўе разглядаюцца і Кіевам, і Кішынёвам як спроба Масквы ўцягнуць Малдову ў вір вайны, і тым самым распаўсюдзіць гвалт за межы Украіны. Адзіны шанец прадухіліць эскалацыю вайны – як унутры Украіны, так і за яе межамі – спыніць Пуціна. Гэта можа аказацца паспяховым толькі ў тым выпадку, калі ён не выйграе гэтую фазу вайны. Таму што калі ён яе выйграе, то за гэтым рушыць услед не мір, а яшчэ больш жорсткі і небяспечны этап агрэсіі – яе трэцяя фаза», – падкрэслівае італьянскае выданне.

У сераду па ініцыятыве ЗША на авіябазе Рамштайн у Германіі адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў больш як сарака краін. Размова ішла аб вайне ва Украіне і мерах па падтрымцы гэтай краіны. Германія змяніла сваю пазіцыю і заявіла аб гатоўнасці паставіць Кіеву цяжкія ўзбраенні, а менавіта – зенітныя самаходныя ўстаноўкі Gepard. Нарошчванне паставак зброі і зніжэнне дыпламатычных намаганняў – ці дапаможа гэта пакласці канец вайне ці ж, наадварот, павысіць рызыку эскалацыі? Еўрапейскія СМІ разыходзяцца ў меркаванні. Нямецкая газета Der Tagesspiegel піша.

«І раптам усё ўяўляецца цалкам натуральным: амерыканцы прапануюць правесці на сваёй найбуйнейшай авіябазе за межамі ЗША саміт па пытанні пастаўкі ўзбраенняў Украіне, і больш за сорак краін прымаюць гэта запрашэнне. Становіцца ўсё больш відавочным, што Вашынгтон не толькі жадае падтрымаць абарону Украіны, але і мае намер аслабіць Маскву. У наяўнасці змена стратэгіі, якое пацягне за сабой вялізныя наступствы. Правядзенне ваеннага саміту на базе Рамштайн заклікана замацаваць гэты пералом. Як заявіў на адкрыцці саміту міністр абароны ЗША, гэтая сустрэча „стане гістарычнай”. Акцэнт усё больш робіцца на ваенныя, а не дыпламатычныя сродкі», – адзначае нямецкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: вядомая схема pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Уникальные сервисы в центре "Профессии будущего" упрощают поиск работы





Москва

Дистрибьюция Музыки. Цифровая дистрибьюция музыка. Дистрибьюция музыки под ключ.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Московский предпринимательский форум объединил более 3 тыс. человек



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Элджей

Члены «Русской общины» требуют отменить концерт Элджея в Новосибирске




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Подмосковье прошли соревнования Кубка Kramar Motorsport по автокроссу

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

Завершилась сап-экскурсия на фестивале «Москва — на волне. Рыбная неделя»


Андрей Рублёв

Абсцесс остался позади // Андрей Рублев первым из игроков топ-10 вышел во второй круг



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Исполнитель хита “На Заре 2020” Сергей АРУТЮНОВ оживил ещё один хит из 20-го века и выпустил песню “Лететь” вместе с её создателями - группой Амега.



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России