Фестываль абуджаных “Tutaka”: першы дзень
У праграме: забавы для малых, майстар-класы для ўсіх ахвотных і суботні вечаровы канцэрт, пасля якога рыхтуецца музычны выступ-сюрпрыз.
Artykuł Фестываль абуджаных “Tutaka”: першы дзень pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фестываль абуджаных “Tutaka” пачынаецца сёння, 15 ліпеня, ва ўрочышчы Барык каля Гарадка.
Арганізатары абяцаюць, што падчас двух фестывальных дзён занятак сабе знойдуць усе: і дарослыя, і дзеці. У праграме: забавы для малых, майстар-класы для ўсіх ахвотных і суботні вечаровы канцэрт, пасля якога рыхтуецца музычны выступ-сюрпрыз.
Ахвотныя могуць карыстацца на фестывалі намётавым мястэчкам, будзе працаваць зона з ежай, а недалёка ад месца правядзення ёсць крама і рэстаран.
Поўная праграма ёсць у сацыяльных сетках фонду Tutaka. Сярод іншага, сёння ў праграме – незвычайная акцыя ў падтрымку палітвязняў, якая распачнецца а 18-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Фестываль абуджаных “Tutaka”: першы дзень pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.