Пачаўся суд над Ігарам Леднікам
Палітолаг напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул. Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразу Лукашэнкі.
Artykuł Пачаўся суд над Ігарам Леднікам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасці, пачаўся ў судзе Ленінскага раёна Менска.
Палітолаг, сябра БСДП Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Міжнародна прызнаны неўтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЭ». Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразу Лукашэнкі.
Як піша «Вясна», абвінавачанне ў ходзе судовага працэсу запрасіла для Ледніка пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. Вынясенне прысуду адбудзецца 6 верасня а 10:30 у судзе Ленінскага раёна Менска. Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік.
Як паведамляе тэлеграм-канал «БСДП», Леднік мае інваліднасць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камеры ён страціў прытомнасць, пасля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Паведамлялася, што стан здароўя палітвязня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пачаўся суд над Ігарам Леднікам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.