Наколькі актыўныя зараз беларусы ЗША?
"Госця Рацыі" - адная з лідараў беларускай дыяспары ЗША - Аляксандра Шырокава.
Artykuł Наколькі актыўныя зараз беларусы ЗША? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Што змянілася за два гады з моманту падзеяў 2020 году? Наколькі цяпер актыўная беларуская дыяспара ў ЗША? Што беларусы робяць у культурніцкім накірунку? Як яны дапамагаюць украінскай дыяспары?
Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні падзялілася наша сённяшняя „Госця Рацыі” – адная з лідараў беларускай дыяспары ЗША – Аляксандра Шырокава:
-Ужо амаль два гады як у нас існуе Асацыяцыя беларусаў Амерыкі. Мы знайшлі адзін аднаго. Гэта актыўныя беларусы ў кожным штаце. Мы праводзім розныя акцыі, ёсць шмат праектаў, пра якія я, на жаль, не магу распавядаць, бо мы ўсе разумеем, што гэта рызыка для тых людзей, якія засталіся ў Беларусі і якім мы дапамагаем. Гэта рызыка для нашых сваякоў і сяброў, якія там засталіся. Я – актывістка майго штата. Я жыву ў Паўночнай Караліне. Да нас далучаюцца з Паўднёвай Караліны беларусы, бо іх там няшмат. І мы гуртуемся ўсе разам. Калі патрэбна, мы пішам і тэлефануем у Сенат, кангрэсменам.
Ужо прайшло два гады з пачатку падзеяў у Беларусі, але мы павінны гаварыць пра тое, што ў краіне амаль нічога не змянілася. І пасля паўнамаштабнай вайны ва Украіне, тэма Беларусі сышла на другі план. Але мы павінны казаць пра нашыя праблемы, пра палітвязняў, пра праблемы беларусаў, якія апынулі па-за межамі Беларусі. Яны былі вымушаныя пакінуць Радзіму і цяпер маюць праблемы з легалізацыяй, працаўладкаваннем і інш. І мы ўсе працуем у гэтым кірунку, і я ў тым ліку.
Аляксандра Шырокава дадала, што на дадзены момант дзеянні прадстаўнікоў дыяспары больш накіраваныя на ўсталяванне сувязяў унутры арганізацыі, напрыклад, праз культурніцкія мерапрыемствы, а таксама на працу па ўкраінскім пытанні.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота LiveFeedNow
Artykuł Наколькі актыўныя зараз беларусы ЗША? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.