Еўракамісія зацвердзіла скасаванне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй
На пачатку абмяркоўвалася пытанне таго, каб аналагічныя захады ўжыць і ў дачыненні да беларусаў, але ў выніку ад гэтага вырашылі адмовіцца.
Artykuł Еўракамісія зацвердзіла скасаванне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Еўракамісія зацвердзіла спыненне дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з РФ.
З такой заявай у твітары выступіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Пагадненне спыніць дзеянне з 12 верасня. «З Расеяй больш нельга весці справы, як звычайна. Мы прапануем цалкам прыпыніць дзеянне Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ і не прызнаваць расейскія пашпарты, выдадзеныя ў акупаваных украінскіх рэгіёнах. Спрашчэнне візавага рэжыму — гэта знак даверу, цалкам разбуранага агрэсіўнай вайной Расеі», — напісала палітык.
Гэта значыць, што сума візавага збору для расіян вырасце з 35 да 80 еўра, тэрміны чакання віз павялічацца, доўгатэрміновых і шматразовых віз стануць выдаваць менш.
На пачатку абмяркоўвалася пытанне таго, каб аналагічныя захады ўжыць і ў дачыненні да беларусаў, але ў выніку ад гэтага вырашылі адмовіцца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Еўракамісія зацвердзіла скасаванне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.