Ціханоўская: Рэжым пачынае размовы пра амністыю толькі тады, калі спрабуе гандлявацца закладнікамі дзеля зьняцьця санкцый
Дэмакратычная лідэрка Святлана Ціханоўская пракамэнтавала сёньняшнія вялікія турэмныя тэрміны па «справе анархістаў» і абмеркаваньне ўладамі амністыі адначасова з магчымасьцю пазбаўленьня грамадзянства актывістаў.