Томас Тухель звольнены з пасады галоўнага трэнера „Чэлсі”
"Арыстакраты" сенсацыйна прайгралі ў першым туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў заграбскаму "Дынама" (0:1).
Artykuł Томас Тухель звольнены з пасады галоўнага трэнера „Чэлсі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Галоўны трэнер лонданскага „Чэлсі” Томас Тухель пакінуў пост. Учора „арыстакраты” сенсацыйна прайгралі ў першым туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў заграбскаму „Дынама” (0:1).
За шэсць тураў англійскай прэм’ер-лігі „Чэлсі” тройчы перамог, аднойчы згуляў унічыю і двойчы саступіў, з 10-ю ачкамі размясціўшыся на шостым месцы. Сёння таксама пасля сенсацыйнай паразы (ад данецкага „Шахцёра”) быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер „Лейпцыга” Даменіка Тэдэска.
„Атлетыка Паранаэнсе” выйшаў у фінал Кубка Лібертадорэс
„Палмейрас” не змог дома перамагчы „Атлетыка Паранаэнсе” ў матчы ў адказ паўфіналу Кубка Лібертадорэс. Сустрэча дзвюх бразільскіх каманд адбылася ў Сан-Паўлу і завяршылася з лікам 2:2. У першым матчы „Атлетыка Паранаэнсе” выйграў 1:0, ён выйшаў у фінал па суме дзвюх сустрэч. Другі фіналіст вызначыцца па выніках паўфінальнай сустрэчы ў адказ „Фламенга” (Бразілія) — „Велес Сарсфілд” (Аргенціна), якая адбудзецца ў ноч на 8 верасня. У першым матчы бразільская каманда разграміла суперніка – 4:0.
Агент Ягора Філіпенкі пацвердзіў перамовы беларуса з «Уралам”
Яўген Гайдук, агент абаронцы Ягора Філіпенкі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што футбаліст падпіша кантракт з „Уралам”. Раней салігорскі „Шахцёр” і 34-гадовы абаронца Ягор Філіпенка рассталіся па ўзаемнай дамове. У Расеі Філіпенка выступаў за „Спартак”, „Том” і „Сібір”.
Ганна Кубарава выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Партугаліі
Беларуска Ганна Кубарава (290-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Партугаліі. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу Ганконга Юдыс Вон Чон (306 ВТА) — 6:4, 7:6 (8:6).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Томас Тухель звольнены з пасады галоўнага трэнера „Чэлсі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.