Пайшла з жыцця Аля Ясьвіловіч
Аля Ясьвіловіч пісала вершы на беларускай і на польскай мовах. Прымала ўдзел ў літаратурным конкурсе “Дэбют” - ладжаным тыднёвікам беларусаў ў Польшчы “Ніва”.
Artykuł Пайшла з жыцця Аля Ясьвіловіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На 60-тым годзе жыцця не стала Алі Ясьвіловіч – народнай майстрыхі, паэтэсы з гуртка “Нараўчанскіх паэтаў”, які быў паліканы ў пачатку 2000 гадоў у гміне Нараўка.
Аля Ясьвіловіч родам са Старога Ляўкова, жыла на хутары Семяноўка, дзе займалася сельскай гаспадаркай. Пісала вершы на беларускай і на польскай мовах. Прымала ўдзел ў літаратурным конкурсе “Дэбют” – ладжаным тыднёвікам беларусаў ў Польшчы “ Ніва”.
Узгадвае паэтэса, журналістка “ Нівы” – Міраслава Лукаша:
-Сумна вось, бо адыходзяць такія людзі як Аля Ясьвіловіч, якія шмат зрабілі б яшчэ. І напісалі б шмат. І былі б прыкладам для нас, тутэйшых. Сумна вельмі. Сёння з ёй развітваецца вёска, цэлая ваколіца, Семяноўка… Няхай ёй будзе зямля пухам!
Развітанне з Аляй Ясьвіловіч адбудзецца сёння а 17-тай гадзіне ў царкве св. Брыя ў Семяноўцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота са старонкі Фэйсбук Koło Gospodyń Wiejskich „Jezioranki” w Siemianówce
Artykuł Пайшла з жыцця Аля Ясьвіловіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.