Мікалай Бушко: Нарэшце на Фестывалі «Гайнаўка 2022» выступіць беларускі хор!
У Беластоку прайшла інфармацыйныя сустрэча, прысвечаная 41-му Міжнароднаму фестывалю праваслаўнай музыкі «Гайнаўка 2022».
Artykuł Мікалай Бушко: Нарэшце на Фестывалі «Гайнаўка 2022» выступіць беларускі хор! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку прайшла інфармацыйныя сустрэча, прысвечаная 41-му Міжнароднаму фестывалю праваслаўнай музыкі «Гайнаўка 2022».
З вітальным словам звярнуўся дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
-Маю вялікі гонар запрасіць слухачоў „Радыё Рацыя” на сустрэчу з царкоўнай музыкай, якую прадстаўляюць хоры з 12 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Сярод іх у пятніцу незвычайны канцэрт хору «Канкордыя», які выступае як прадстаўнік Вольнай Беларусі. Яны заспяваюць сярод іншых кампазіцыі выдатных беларускіх кампазітараў – Туранкова, Куліковіча, выканаюць «Магутны Божа» Міколы Равенскага.
Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў Падляшскай оперы і філармоніі ў сераду, 21-га верасня, канцэртам «Украіна і Польшча ў праваслаўнай царкоўнай музыцы». На ім выступіць Чэньстахоўскі філарманічны хор «Collegium Cantorum». Пачатак а 18-30.
Праграма Фестывалю даступная тут: http://festiwal-hajnowka.pl/.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мікалай Бушко: Нарэшце на Фестывалі «Гайнаўка 2022» выступіць беларускі хор! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.