МЗС Беларусі абвінаваціў прадстаўніцу ЭЗ у Менску ў «правакацыі»
Прэсавы прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў «фанфаронствам» і «зусім відавочнай наўмыснай правакацыяй» спробу часовай паверанай у справах Эўразьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц трапіць на суд над палітвязьнямі.