Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2022

Агляд прэсы: Надламаны «мост»

0

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Artykuł Агляд прэсы: Надламаны «мост» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Памерла каралева Лізавета II. Выведка Вялікабрытаніі не бачыць прыкметаў падрыхтоўкі да прамога ўцягвання Беларусі ў вайну ва Украіне. Новы віток напружанасці паміж Турцыяй і Грэцыяй. ЕЦБ рэзка падняў ключавую стаўку. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

У чацвер ва ўзросце 96 гадоў памерла каралева Вялікабрытаніі і кіраўнік Садружнасці нацый Лізавета II. Яна сышла ў асяроддзі чальцоў сваёй сям’і ў замку Балмарал, прыватнай рэзідэнцыі ангельскіх каралёў у Шатландыі. З усіх манархаў у гісторыі Вялікабрытаніі Лізавета II кіравала даўжэй за ўсіх, а ўсяго тры месяцы таму яна адсвяткавала свой плацінавы юбілей на троне. Еўрапейская прэса паважліва піша пра тое, якой была Лізавета, але пры гэтым акідвае крытычным поглядам перыяд яе кіравання  і яе пераемніка, новага караля Карла III.

«Каралеве варта было б нашмат больш казаць аб негатыўных наступствах каланіялізму», – піша італьянская газета Avvenire.

«Лізавета бачыла ўсё, і амаль усяму пазбягала выносіць ацэнку. Яна прытрымлівалася пратакола, якому сама падпарадкавалася з моманту каранацыі: захоўваць маўчанне. Шмат пра што, занадта многа яна маўчала або, быць можа, паведамляла шэптам, выключна сваім прэм’ер-міністрам. Занадта часта заплюшчвала яна вочы на былыя злачынствы імперыі, якой было так цяжка адмовіцца ад каланіялізму, які афарбаваў у адзіны колер шматлікія калоніі брытанскай кароны на карце: Індыю, Суэц, Блізкі Усход, дзе межы Сірыі, Лівана, Іарданіі, Ірака, Палестыны, нібы па лінарцы», – адзначае італьянскае выданне.

***

«Вайскоўцы Беларусі, паўночнага суседа Украіны, пачалі звычайныя вучэнні па вяртанні тэрыторыі, захопленай «варожымі сіламі», і забеспячэнні бяспекі сваіх межаў. Вучэнні працягнуцца да 14 верасня 2022 года. Вучэнні праходзяць недалёка ад Берасця каля польскай мяжы, вакол беларускай сталіцы Менску і ў паўночна-ўсходняй частцы Віцебска», – перадае звесткі ад выведкі брытанскае выданне Defenceblog.

„Паводле дадзеных выведкі Вялікабрытаніі, «узброеныя сілы Беларусі маюць абмежаваныя наступальныя магчымасці і верагоднасць таго, што яны ўвялі сілы ва Украіну, малая». Вельмі малаверагодна, што гэтыя вучэнні з’яўляюцца сведчаннем падрыхтоўкі да непасрэднага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне. 

Ваенныя аналітыкі таксама скептычна ставіліся да таго, што Беларусь захоча далучыць свае сілы да расейскага ўварвання ва Украіну. Найбольш верагодны сцэнар — захаванне статус-кво», – паведамляе брытанскае выданне.

***

Тлеючая спрэчка паміж Турцыяй і Грэцыяй пагражае абвастрыцца пасля новага інцыдэнту. Анкара абвінавачвае Афіны ў палётах у паветранай прасторы над Эгейскім морам, што нібыта пагражае бяспецы Турцыі. Грэчаскі бок абвінавачанні адмаўляе. «Еўразвяз абавязаны растлумачыць Грэцыі рэальную расстаноўку сіл», – заклікае турэцкая газета Milliyet.

«ЕЗ павінен сачыць за сітуацыяй, дзейнічаць абачліва і прытармазіць Грэцыю. Акрамя таго, краіны ЕЗ, здаецца, чакае вельмі складаная зіма з-за праблем з Расеяй. Але ніхто не бярэ ўрокаў з былых канфліктаў і напружанасці, якая ўзнікае. Найважнейшым выпрабавальным каменем для ЕЗ стане Грэцыя. Хаця супольнасць шукае альтэрнатывы, транспартаваць газ у Еўропу без Турцыі вельмі складана. ЕЗ абавязаны сумесна з Турцыяй ажыццявіць праект, які быў бы выгадны ўсім бакам. Еўразвязу трэба паказаць распешчанай Грэцыі рэальную карціну. Толькі так можна забяспечыць мір, росквіт і бяспеку ў рэгіёне», – патрабуе турэцкае выданне.

***

Еўрапейскі цэнтральны банк падняў працэнтную стаўку на 0,75 працэнтных пункты. Гэтае беспрэцэдэнтнае павышэнне за ўвесь перыяд з моманту ўвядзення еўра. Цяпер ключавая стаўка складае 1,25 працэнты. Рашэнне аб адмове ад шматгадовай палітыкі нулявой працэнтнай стаўкі было прынята рэгулятарам яшчэ ўлетку. Мэта гэтай меры – утаймаванне інфляцыі, якая дасягнула ў еўразоне адзнакі ў 9,1 працэнта. На думку СМІ, ЕЦБ занадта доўга знаходзіўся ў спячцы. На думку гішпанскай газеты El Mundo, ЕЦБ выявіў недаравальную блізарукасць.

«Рэгулятар капітуляваў пры з’яўленні прыкметаў таго, што інфляцыя выходзіць з-пад кантролю, а да гэтага ён на працягу цэлага дзесяцігоддзя забяспечваў даступныя крэдыты і танныя грошы. Неабходнасць астудзіць эканоміку стала надзённай, нават цаной таго, што ў Еўропе можа ўзнікнуць рэцэсія. Гэта самае значнае павышэнне працэнтнай стаўкі ў гісторыі: 0,75 працэнтных пункты. ЕЦБ можна папракнуць у тым, што ў “тлустыя” гады ў яго было дастаткова магчымасцяў паступова павышаць працэнтныя стаўкі, але ён гэтага не рабіў, а цяпер аказаўся вымушаным пайсці на такі беспрэцэдэнтны крок, паколькі хатнія гаспадаркі і кампаніі аказаліся вельмі ўразлівымі: цяпер іх чакаюць больш дарагія іпатэкі і крэдыты”, – папярэджвае гішпанскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: Надламаны «мост» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

В Подмосковье сотрудники Росгвардии задержали подозреваемого в краже товаров из магазина


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: На городском вокзале Зеленоград — Крюково появился еще один переход



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Кажетта Ахметжанова

Кажетта Ахметжанова рассказала о пользе кристаллов в обычной жизни




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В преддверии Международного дня защиты детей подмосковные росгвардейцы провели спортивное мероприятие для школьников

ТАСС: Паралимпийский комитет России провел урок и мастер-классы для участников СВО

ЦСКА разорвал дистанцию // Армейцы увеличили преимущество в финальной серии Единой лиги ВТБ


Ролан Гаррос

"Ролан Гаррос" стартовал в Париже



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В Москве иномарка сбила самокатчика-подростка



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России