Усё больш маладых беларусаў з’язджаюць у Польшчу
Маладыя людзі працягваюць пакідаць Беларусь, нягледзячы на магчымыя цяжкасці, якія чакаюць іх у новых краінах.
Artykuł Усё больш маладых беларусаў з’язджаюць у Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Маладыя людзі працягваюць пакідаць Беларусь, нягледзячы на магчымыя цяжкасці, якія чакаюць іх у новых краінах.
18-гадовы мянчук Яўген Ганчар супрацоўнічаў з міжнародным згуртаваннем беларусаў «Бацькаўшчына». Супраць арганізацыі была заведзена крымінальная справа за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Год таму арганізацыю закрылі. Да Яўгена сталі тэлефанаваць адносна дзейнасці згуртавання пасля пачатку вайны. Два месяцы таму юнак пакінуў, гаворыць Яўген Ганчар:
– Працаваў у мэблевай вытворчасці. Займаўся дызайнам мэблі, вырабам мэблі. З пачатку вайны працаваў на мясцовым трактарным заводзе, таму што наша кампанія закрылася з-за цяжкасцей з пастаўкамі. Паралельна я яшчэ працаваў у згуртаванні беларусаў «Бацькаўшчына». Больш за год вядзецца крымінальная справа, а пачалі мне тэлефанаваць толькі ў апошнія некалькі месяцаў.
Зараз Яўген Ганчар звярнуўся да польскіх уладаў за міжнароднай абаронай. Так цяперашняя Беларусь губляе маладых ініцыятыўных людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Усё больш маладых беларусаў з’язджаюць у Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.