Беларусы запрашаюць у ІТ-акадэмію
Па словах Таццяны як і навучэнцы, так і выкладчыкі могуць быць з любой часткі свету.
Artykuł Беларусы запрашаюць у ІТ-акадэмію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы, што вымушаныя былі пакінуць Радзіму, запрашаюць у новую ІТ-акадэмію, якая мае назву Edu Fox
Заняткі ў гэтай установе будуць адбывацца ў рэжыме рэальнага часу і пра адметнасць такога навучання распавядае адна са стваральніц гэтай акадэміі Тацяна:
– Дзеці з розных краін могуць вучыцца праграмаванню. ІT-курсы разлічаны для дзяцей ад 8 да 16 год. У гэтым узросце дзеці ўжо могуць вучыцца анлайн, і пэўны час сядзець за кампутарам. Заняткі адбываюцца ў рэжыме рэальнага часу. Настаўнік тэлефануе, выкарыстоўваючы спецыяльную прыладу з дзецьмі, у рэжыме рэальнага часу тлумачыць пэўную тэму, вучыць іх праграмаваць.
Па словах Таццяны як і навучэнцы, так і выкладчыкі могуць быць з любой часткі свету:
– Дзякуючы таму, што гэта анлайн, няма абмежаванняў па краінам. Ёсць і дзеці і настаўнікі, якія жывуць у розных краінах, і ў тым ліку на розных кантынентах. Ёсць дзеткі з Амерыкі, якія запісваюцца да нас, ёсць з Грузіі, Польшчы, і шэрагу іншых краін.
Арганізатары акадэміі знаходзяцца ў Грузіі і на веб-старонцы можна знайсці іх кантакты, а таксама на старонцы можна запісацца на бясплатны пробны занятак.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы запрашаюць у ІТ-акадэмію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.