Раман Кісляк: Больш за 130 затрыманых па так званай «карагоднай справе»
13 верасня 2022-га мінула два гады з таго часу, як ў Берасці адбылася адна з самых вялікіх акцый пратэсту, якая ў СМІ названая як «карагодная справа».
Artykuł Раман Кісляк: Больш за 130 затрыманых па так званай «карагоднай справе» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
13 верасня 2022-га мінула два гады з таго часу, як ў Берасці адбылася адна з самых вялікіх акцый пратэсту, якая ў СМІ названая як «карагодная справа».
Праваабаронца Раман Кісляк каментуе гэтую падзею і супастаўляе, чаму гэтая акцыя магла не спадабацца уладам.
– Шэсці і дэманстрацыі, пікеты, якія адбываліся, канешне, бывала перакрывалі дарогу, але не менавіта на скрыжаваннях. Гэта былі такія святы непадпарадкавання. Прыехаў АМОН і ўсіх разагнаў.
Па словах Рамана Кісляка, улады адмыслова жорстка судзілі ўдзельнікаў дадзенага пратэсту.
– Больш 130-ці берасцейцаў былі пакараныя пазбаўленнем свабоды. Многія прайшлі праз СІЗО. Былі затрыманыя, арыштаваныя. Адмыслова рабілася, каб па-максімуму напужаць берсцейцаў. І выбіць самае актыўнае звяна на будучыню. Улады баяцца паўтарэння.
Праваабаронца ўзгадвае, што больш за дзясятак асуджаных па гэтай справе берасцейцаў ўжо выйшлі з-за кратаў і былі вымушаныя пакінуць Радзіму з-за далейшых пераследаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Раман Кісляк: Больш за 130 затрыманых па так званай «карагоднай справе» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.