Беларусь заклікае кіраўніцтва Азербайджана і Арменіі да стрыманасці і захавання дамоўленасцей
"Смуткуем па загінулых з абодвух бакоў, жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым. Заклікаем кіраўніцтва дружалюбных Азербайджана і Арменіі да стрыманасці і захавання ўсіх раней дасягнутых дамоўленасцей. Зыходзім з таго, што любыя канфлікты могуць і павінны вырашацца выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі", - падкрэслілі ў МЗС.