«Лукашэнку трэба маліцца, каб беларусы яму прабачылі». Што беларускія эмігранты думаюць пра «амністыю для беглых»
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 6 верасьня анансаваў магчымую амністыю і падзяліўся пакуль няўцямнымі плянамі наконт «беглых». Так ён называе беларусаў, якія зьехалі за мяжу пасьля падзей 2020 году. Ці «памілуе» Лукашэнка ўцекачоў, ці пазбавіць іх грамадзянства?