Беларусы заваявалі два медалі ў другі дзень фіналу Кубка Расіі па кулявой стральбе
У другі дзень спаборніцтваў скарбонка беларускай каманды папоўнілася дзвюма ўзнагародамі. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын вызначылася Уладзіслава Пранько - наша спартсменка дайшла да фіналу, дзе ва ўпартай барацьбе ўступіла расіянцы Настассі Мураўёвай.