Беларуска з Нямеччыны: У першую чаргу – гэта валанцёрства
![Беларуска з Нямеччыны: У першую чаргу – гэта валанцёрства](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/беларусы-ў-боне-833x400.jpg)
Суразмоўца кажа, што большая частка беларусаў, якія жывуць у Нямеччыне, спрабуюць дапамагаць прадстаўнікам украінскай дыяспары настолькі, наколькі гэта магчыма.
Artykuł Беларуска з Нямеччыны: У першую чаргу – гэта валанцёрства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B-%D1%9E-%D0%B1%D0%BE%D0%BD%D0%B5-833x400.jpg)
Фінансавая дапамога пацярпелым ад лукашэнкаўскага рэжыму, удзел у акцыях салідарнасці, напісанне лістоў да палітвязняў, валанцёрства і інфармацыйная праца па беларускаму накірунку – і гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў беларускі Аляксандры, якая жыве ў Нямеччыне:
– У першую чаргу – гэта валанцёрства канешне. Спачатку ў сакавіку-красавіку пошук жытла. У маім доме два месяцы жыла адна ўкраінская сям’я, якой мы дапамагалі. Яшчэ я працую ў школе, я настаўніца. Акрамя іншых моваў я выкладаю нямецкую мову, як замежную.
Суразмоўца дадала, што большая частка беларусаў, якія жывуць у Нямеччыне, спрабуюць дапамагаць прадстаўнікам украінскай дыяспары настолькі, наколькі гэта магчыма.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларуска з Нямеччыны: У першую чаргу – гэта валанцёрства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.