iPhone 14 у Беларусь афіцыйна не паступяць, але ў інтэрнэце зьявіліся аб’явы аб іх продажы па цане да 5,5 тысячы рублёў
![iPhone 14 у Беларусь афіцыйна не паступяць, але ў інтэрнэце зьявіліся аб’явы аб іх продажы па цане да 5,5 тысячы рублёў](https://gdb.rferl.org/3234720f-e5ce-4107-aa5f-208a6dae08a0_w800_h450.jpg)
На папулярнай беларускай пляцоўцы прыватных абвестак зьявіліся прапановы прывезьці на заказ новыя iPhone 14, заўважыў партал Office.life. Цана — ад 3 да 5,5 тысячы рублёў. Раней у самой кампаніі Apple заявілі, што новая прадукцыя афіцыйна ў Беларусь пастаўляцца не будзе.