«Не хацелі ўступаць у гасударства гэта». Частка 3 новай кнігі Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»
Словы Міхася Чарняўскага пра бомбу, якую ён не пасьпеў ірвануць, гучалі ў маёй галаве, калі я праглядаў самую „тоўстую“ справу — пра паўстаньне ў Крыжоўцы. Ключавое слова тут — „паўстаньне“. Уся гісторыя Беларусі пад расейскай акупацыяй — чарада паўстаньняў супраць гэтай акупацыі.